
Гурт традыцыйнага сьпеву з Менску.
Назва гурта паходзіць ад назвы старажытнай ракі, што цячэ пад Менскам, ракі якая была і якой няма.
Слова мае балцкае паходжаньне (ад літоўскага “nemiga”) і азначае “бяссоньне”.
“Niamiha” аб‘ядноўвае мастакоў, архітэктараў, этнолагаў, фалькларыстаў, для якіх абрады, спеў, музыка склаліся ў сьветапогляд і набылі рэлігійны сэнс…
Рэпертуар гурта складаюць песні Паазер‘я, Падзьвіньня і Панямоньня, такіх гістарычных рэгіёнаў, як Крыўя, Нальшаны, Латгалія і Дайнава. Гэта песні пераважна каляндарнага цыклу, таксама сямейна-абрадавыя, бяседныя, баладныя песні і дзіцячы фальклор.
Культываваньне традыцыйнага сьветапогляду ў сучасным гарадскім асяроддзі набывае адмысловы нязвыклы кантэкст, бо народная культура ў сэрцы мегаполісу – культура андэграўнду, культура, якая з нябыту, сутоньня імкнецца адваяваць у сучаснага сьвету законнае месца спрадвечнай традыцыі.
Няміга – сімвал старажытнай тутэйшай балцкай духоўнасьці, якая існуе ў плыні падземнай ракі і ніколі не засынае.
——————————————————-
канцэпт:
пэрформанс ад гурта “Няміга”: “БАРАНА” абрадавае дзеянне, суправаджаемае рытуальным спевам. (5 хвілін)
БАРАНА ўяўляе сабой адначасовае спяванне ўдзельнікамі абраду песен усяго каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклу. Б. выконваецца перад узыходам сонца. У в. Вуглы Полацкага р-на Б. спявалі ўскрай старых могілак, вакол невялікага «грудка», на якім пад час спявання спальвалі ўпрыгожаную кветкамі і вянкамі старую Б. Спеў трэба было распачаць і скончыць адначасова. Семантычнае значэнне рытуалу – закладанне Долі на будучы год.
Час і месца правядзення рытуалу, адмысловы гукавы хаос спеву дазваляюць выказаць меркаванне аб наяўнасці пэўнай сувязі Б. з культам продкаў і ўласна пахавальным абрадам.
———————————————————
супольны выступ гуртоў Niamiha і ESSA – “Жніўная містэрыя”:
містычнае дзейства, якое аб‘ядноўвае дудовую музыку і традыцыйны спеў часу жніва.
Удзельнікі