
Дзяржауная Суполка перформансу ды Хаппiнiнгу
Гэты праэкт создан у г.Слупске(Польша) у 2003 годзе Зьмиiцерам Юркевiчам i Аркадiушем Падсабай (хростны бацька). МК некаторы час iснаваў як сайт-праэкт гурта «эКЛЭДЫСОП» (сумесны праэкт з Алесем Родзiным). У нейкай ступенi ен адразу стаў ня толькi «Дзяржаўным» але i мiжнародным. Паколькi ў першых перформансах удзельнiчала iншаземная мастацкая супольнасць , а ў астатнiх… таксама.
За нейкiя пяць год (першы юбiлей) МЕХКУЛЬТ зладзiлi блiзу пяцiдзесяцi перформансаў и не зладзiлi яшчэ больш. У розных краiнах свету – ад Балтыйскага да Каспiйскага марэй. МЕХАНЁРЫ- гэта не нейки пэуны калектыў, але згуртаванне «час ад часу» майстроў бойкi з «ветраннымi млынами». Механёры «ня ведаюць, чаго жадаюць, але ведаюць, як гэтага дамагчыся». Па сваей сутнасцi – МЕХАНЁРЫ – назiральнiкi-сказiтелi, абслугоўваючы персанал буйнай агрэгатыны – КУЛЬТУРЫ, якая ўжо колькi год «варушыць сваiмi павуковымi канечнасцямi». МК часам сям-там чаго-небудзь латаюць, падбiваюць, выпраўляюць, каб гэта вялiзнасць магла дайсцi да самага Канца… Абавязак у яе такi i такi ж абавязак у Мяхоў. Механеры iснуюць у кожнай краiне сьвету, але эпiцентр (перасоўны) зауседы знаходзiуся на Беларусi… Так кажуць зоркi.
Удзельнікі